КХЛ

Хорошие тексты

Дайджест лучших материалов о белорусском спорте

Згодзен. Эвалюцыя хакейнага «Дынама» і мастацтва правільна ківаць галавой

Goals_100x100_lj Редакция Goals.by 28 января 2014 в 15:31
_mg_8661

Цяжка сказаць, хто ў Беларусі генеруе ідэі па развіцці спорта, але можна зазначыць вось што: крытычнага і прынцыповага абмеркавання гэтых ідэй, калі яшчэ можна нешта паправіць, няма. Хакейнае «Дынама» прыкметная, але не адзіная ахвяра згодлівасці і мяккасці нашай спартовай грамадскасці.

Калі вы не вельмі ўважліва сочыце за спартовымі навінамі, а таксама з нейкіх прычын ігнаруеце блок афіцыйных паведамленняў у праграме «Панарама», то наўрад ці здагадаецеся, хто, на меркаванне прэзідэнта, «нагадзіў у душу любому беларусу больш за іншых». Не трэба відавочных варыянтаў. Правільны адказ — хакеісты менскага «Дынама».

Шматпакутны клуб, які зжырае значную частку дзяржаўных грошай, што выдаткоўваюцца на спорт, часта служыць аб’ектам для папрокаў. У гэтым сезоне — як ніколі. Каманда, пераведзеная ў рэжым эканоміі, і гуляе паршыва, і ў табліцы сваёй канферэнцыі займае апошняе месца. «Аляксандр Рыгоравіч, вы ж самі гэтага хацелі!» – так хочацца пачуць гэтыя словы ад кагосьці з функцыянераў, адказных за «Дынама» і хакей, але ў Беларусі гэта нерэальна. У нас няма не толькі заўважнай палітычнай апазіцыі (і невядома, калі з’явіцца такая раскоша), але і наогул традыцыі дыскусіі, публічнага абмеркавання. Замест крытычных заўваг — імкненне ўлавіць вышэйшы, сакральны сэнс нават там, дзе яго няма. Спартовы дырэктар «Дынама» Алег Іваноў вінавата схіляе галаву і падае прашэнне аб адстаўцы. Сігнал прыняты, сэнс спасцігнуты.

Кажуць, гэта небяспечна. Што за слова ўпоперак можна паплаціцца пасадай і не толькі. Але за апошнія гадоў дзесяць, а то і больш, ніхто і не спрабаваў запярэчыць. Смелых не бачна ні сярод кіраўнікоў медыцыны, ні сярод будаўнікоў; сярод спартоўцаў прынцыповых людзей, здаецца, таксама дэфіцыт. І спорт ад гэтага ўжо досыць напакутаваўся.

Для мяне самы паказальны выпадак — гісторыя з Анатолем Байдачным. Суб’ектыўная думка, але многія знаёмыя яе падзяляюць: пры гэтым трэнеры футбольная зборная Беларусі гуляла як ніколі. Не перамагала так часта, як таго хацелася б, але на каманду было прыемна глядзець. Перад матчамі панавала не трывога, як сёння, а прадчуванне вялікай бітвы. Каб разбурыць тую зборную, аказалася дастаткова ўсяго некалькіх слоў. На сустрэчы са студэнтамі ў Магілёве, адказваючы на адно з пытанняў, прэзідэнт сказаў, што яму сорамна за нашых футбалістаў. That’s all! Для галоўнага трэнера зборнай гэта быў прысуд.

На жаль для менскага «Дынама», пра хакей на вышэйшым узроўні гаворыцца куды часцей, чым пра футбол.

Нязменным, як правіла, застаецца толькі адзін пункт: выступленне клуба ў КХЛ — гэта «позорище». Па іншых аспектах думка імкліва развіваецца. Спачатку «Дынама» не апраўдвала ўкладанняў. Пасля высветлілася, што ў камандзе зашмат легіянераў. Далей была зроблена выснова, што і беларусамі ў лізе можна добра выступаць. І формула поспеху адпаведная з’явілася – «6+1» (шэсць палявых замежнікаў і адзін брамнік, астатнія — свае гульцы). Такая «эвалюцыя» прывяла да таго, што каманда ў гэтым сезоне як ніколі рана праляцела міма плэй-оф.

Дзіўныя ідэі рэдка нараджаюцца на пустым месцы. Хтосьці ж даводзіць, што неабстралянымі беларусамі можна дабівацца поспехаў у моцнай лізе. Што за бесцань можна набіраць добрых легіянераў. Што дзякуючы паразам па-хуткаму можна падрыхтаваць гульцоў для зборнай, а тая ўжо дасць джазу на хатнім чэмпіянаце свету. Здаецца, у прэзідэнцкім атачэнні ёсць чалавек, які дапамагае генераваць такія хакейныя фантазіі. Дай божа, каб такі эфектыўны куратар быў толькі ў хакея.

Спорт — не да канца палітыка, каб толькі моўчкі ківаць.

Гэтыя дзівацтвы ды іншыя (напрыклад, ідэя ўвесці забарону на замежных функцыянераў у нашым спорце) падчас вялікіх абмеркаванняў ніколі не аспрэчваліся, што прыкра. Усё ж такі спорт — не да канца палітыка, каб толькі моўчкі ківаць. Ды і самі спартоўцы заўжды падаюцца як нейкія звышлюдзі. Мэтанакіраваныя, прынцыповыя, прамыя, смелыя, моцныя духам. Гэта ж якасці сапраўдных чэмпіёнаў і герояў, так? Аднак духоўная сіла кудысьці зыходзіць па-за межамі спартовых пляцовак, а таксама па меры пераўтварэння спартоўца ў функцыянера. Асабліва гэта тычыцца сапраўдных мужчын — хакеістаў, самых заўзятых спартыўных эксперыментатараў у краіне.

Палітыкі розных дзяржаў на працягу некалькіх гадоў заклікалі да байкоту менскага хакейнага ЧС — марна. Затое прома атрымалася што трэба. Пабываць у краіне-сцерве, дзікай і няскоранай, ды яшчэ па бясплатнай візе — чаму не? Палітычная «дыверсія» не пракаціла, але для нядобразычліўцаў не ўсё страчана. Хто можа сапсаваць турнір, дык гэта мы самі. Выступ менскага «Дынама» ў сезоне 2013/14 выклікае прадчуванне апакаліпсісу. Ніхто не здзівіцца, калі і наша зборная згуляе ў траўні падобна да «зуброў». Тым больш дынамаўцаў, якія нават на фоне сярэднячкоў КХЛ выглядаюць нікчэмна (а як будуць выглядаць на фоне энхаэлаўцаў?), у нацыянальнай камандзе хапае. Вось тады сапраўды ўсе ахнуць.

Наконт «Дынама» расчароўвае вось яшчэ што. Уцягнуць у справу сапраўднага кіраўніка-профі клубу з кожным годам усё складаней.

Наконт «Дынама» расчароўвае вось яшчэ што. Уцягнуць у справу сапраўднага кіраўніка-профі клубу з кожным годам усё складаней. Прыйсці ў такі праект — значыць паставіць на кон рэпутацыю з высокай імавернасцю стаць дурнем і няўмекай. На такія перспектывы адэкватны менеджар не пагодзіцца. Хаця нашай дзяржаве да дэфіцыту кадраў не прывыкаць. Вунь, міністру эканомікі не могуць адшукаць намесніка, бо кандыдатаў годных бракуе. Чаму сітуацыя ў хакеі павінна быць лепшай?

Увогуле, здаецца, галоўнаму хакейнаму клубу краіны сёння больш пасуюць не прафесіяналы (тут гаворка не пра Іванова, а ўвогуле), а прыстасаванцы. Тыя, хто гатовы прыняць любую формулу. Гуляем легіянерамі? Цудоўна. На беларусаў пераходзім? Таксама можна. Бывае, што і прыстасаванцаў звальняюць. Але без справы яны доўга не сядзяць. Попыт на спецыялістаў такога профілю ў краіне вялікі.

Алег Гаруновіч для 34mag.net

Арыгінал тэкста

Ошибочка вышла? Выделите, пожалуйста, ее, нажмите Ctrl+Enter и срочно сообщите в редакцию

  • Код для вставки в блог
  • Опубликовать в Twitter

КХЛ, Динамо Минск

Оцените материал:
Хорошо
Плохо

Комментарии 25

  • mixail.fedosov.61 mixail.fedosov.61
    30 янв. в 20:23

    А вы хотели что бы ребята в первый же год играли в финале Кубка Гагарина? Им ещё нужно попылить по КХЛ, опыта набраться не только команде, но и тренерам. Пусть поиграют годика три, тогда и посмотрим кто чего стоит.

  • tt21 tt21
    29 янв. в 10:36

    Ответ пользователю rowoks на комментарий #701852:

    инамо при Бородиче

    Динамо при Бородиче - это праздник, это ожидание битвы, это интрига, это споры на работе, это разговоры дома на кухне, это семейный отдых, это первые постеры(Стася, Шелега, Плата) в комнате дочери, это то чем можно было гордится, это организация дел на европейском уровне, это имидж страны.

     

    Сейчас?!!!... Сейчас этого ничего нету.....

  • catolic catolic
    29 янв. в 09:48

    для тех до кого туго доходит поясню, что спорт и политика пересекаются ВСЕГДА и ВЕЗДЕ, а для рб так это еще и гипертрофированно.

  • Федор Малец Федор Малец
    29 янв. в 09:24

    http://livemozyr.com/sport/ledovyiy-dvorets-v-mozyire-foto.html

  • brest-milan brest-milan
    29 янв. в 07:24

    Для тех кто на бронепоезде объясню , что политика и спорт не должны ТЕСНО пересекаться ! Туда же и относятся и майки с кандидатами и т. Д. и т.п. ! Вон один спортсмен на Майдане рулит , позорят себя и страну ! Гей-боксер !!!

  • rowoks rowoks
    29 янв. в 00:58

    Ответ пользователю Black_Wolf на комментарий #701881:

    Просто есть не маленькое количество людей, интересующихся хоккеем, но не интересующихся Динамо в том варианте, когда оно представляло сборную солянку из иностранцев. Условно назовем их любителями хоккея (в отличие от динамовских фанатов).

     

     

    На вкус и цвет товарищей нет, уж извини.

  • Black_Wolf Black_Wolf
    28 янв. в 23:59

    rowoks, Динамо при Бородиче - любимая команда десятков тысяч людей, регулярно собирающая аншлаги, дающая людям кучу положительных эмоций. Человеку, неинтересующемуся хоккеем этого не дано понять.

  • dizl dizl
    28 янв. в 22:25

    Якая глеба, такія і ўцёкі ...

  • rowoks rowoks
    28 янв. в 22:18

    Динамо при Бородиче - команда иностранцев, игравшая в иностранной лиге под руководством иностранного тренера.

     

     

    Не удивляет, что как раз тогда в период матушкиных и торбиных в нашем хоккее была достигнута фантастическая "стабильность" - каждый год на ЧМ 14 место и дежурный влет французам.

     

     

    p.s. насчет Байдачного спорно - умудрился пропустить 8 мячей за 2 игры с итальянцами, набрав 0 очков - ну какой нафиг лучший тренер, это ж не хоккей все таки. Для сравнения взять хотя бы того же Штанге - 4 очков из 6 за 2 игры с топ сборной - французами. Я уж не говорю про Малофеева, вот когда сильнейшая сборная была и наилучшие шансы.

     

     

    p.p.s. в остальном по тексту можно согласиться.

  • vitjen vitjen
    28 янв. в 22:14

    Спасибо, всё в точку, только про заслуженных ни слова!

  • Fizik Fizik
    28 янв. в 20:03

    хороший текст!

  • igorek100 igorek100
    28 янв. в 19:35

    Ответ пользователю _chuk_ на комментарий #701672:

    спорт вне политики.. буга-га

  • _chuk_ _chuk_
    28 янв. в 18:32

    Ответ пользователю brest-milan на комментарий #701656:

    Да млин как вы уже достали со свим "спорт вне политики" кто вообще придумал этот бред. Спорт это и есть политика. Даже ваш любимый какеист # 1 об этом не раз говорил. Кстати для голсов есть предложение сделать статью на тему : спорт вне политики. И предлагаю там напомнить людям про фото на майках пацанов перед футбольным матчем одного из кандидатов в президенты в 2010 г. В этой же статье покажите фото письма одного из чиновников, просящего " в связи с тяжелой ПОЛИТИЧЕСКОЙ ситуацией в стране прислать на соревнования по борьбе БРСМовцев и т.д. Я думаю материала вагон нароете . Ей богу я ссыль на статью

     

    сохраню и буду каждый раз ее кидать тем кто будет писать в очередной раз бред про "спорт вне политики"

  • Pravdorub Pravdorub
    28 янв. в 18:24

    Все по делу.

  • brest-milan brest-milan
    28 янв. в 18:10

    Респект и уважуха за смелость ! Все по теме ! Считаю ,что спорт и политика не должны тесно пересекаться !

  • igorek100 igorek100
    28 янв. в 18:07

    Всё правильно разжевали. Бородич с компанией гнул свою линию и знал, что в одну минуту заиграть белорусами и показать результат - это бред редксоный. Отстранили от дел, теперь получили "смешную" команду. Чего теперь многим пердеть на форумах? сами ж с Бережковым хотели уничтожать деньги впустую, без боя и без ПО

  • bubnoff.alexandr bubnoff.alexandr
    28 янв. в 17:50

    А я не згодны, што "6 +1" дрэнна... І калі добра шукаць, можна знайсці талковых легаў, а не таго, са Швейцарыі (адразу было зразумела, які ён). І моладзь павінна дэбютаваць (зразумела, пасля абкаткі ў ЧБ).

     

    Але нашай краіне сапраўды патрэбны прыстасаванцы і людзі без сэрца... Таму што ўсё, што ты будзеш ствараць гадамі, зламаюць адным словам.

  • manstrojni manstrojni
    28 янв. в 17:23

    Respect.

  • sidik sidik
    28 янв. в 16:36

    браво, снимаю шляпу

  • Black_Wolf Black_Wolf
    28 янв. в 16:30

    Ух ты, отличный текст. Респект автору!!!!

  • Башня Башня
    28 янв. в 16:12

    Добрыя словы, файны артыкул.

     

    Але ж гэта толькі словы.

     

    Тым, хто неабыякава ставіцца да хакейнай рэчаіснасці, дакладна трэ ісці насуперак Субботкіну ды й ішым прыстасаванцам. А навошта на тых хлопцаў лаяць? Колькі з іх калі заўважылі Кавальчука, адчулі дрыжыкі у нагах! Яны ж толькі ўчора у ЧБ дзеля дзьвухсот заузятараў з шайбай гойсалі.

     

    Дзякуй аутару за артыкул.

  • ШТИРЛИЦ ШТИРЛИЦ
    28 янв. в 16:12

    Тема приспособленцев актуальна давно. Потому как большего "якоря" для развития спорта в нашем государстве не существует.

  • Josh Josh
    28 янв. в 16:03

    Дзякуй. Моцна. Засталося адказаць адкуль у нас такое б..ва.

  • martyn2008 martyn2008
    28 янв. в 16:02

    Згодзен!

  • raffystry raffystry
    28 янв. в 15:59

    не страшно такой заголовок делать?))


Футбол Беларусь
чемпионат Беларуси
БАТЭ
высшая лига
первая лига
вторая лига
дублеры
Кубок Беларуси
Сборные
сборная Беларуси
сборная Беларуси мол.
квалификация ЧМ-2014
Еврокубки
Лига чемпионов
Лига Европы
Европейские чемпионаты
премьер-лига Россия
премьер-лига Англия
примера Испания
бундеслига Германия
серия А Италия
премьер-лига Украина
Хоккей
Экстралига
КХЛ
Динамо Минск
НХЛ
ЧМ-2013
ЧМ-2014
сборная Беларуси
Баскетбол
Беларусь
сборная Беларуси
сборная Беларусь жен.
Единая лига ВТБ
НБА
Гандбол
Беларусь
сборная Беларуси
Лига чемпионов
Теннис
Виктория Азаренко
Биатлон
Дарья Домрачева
Прочие
Бокс
Велоспорт
Легкая атлетика
Формула-1
Фристайл
Сервисы
Матч-центр
Фото
Видео
Блоги
Конференции

© Goals.by, 2010-2017

Система управления рекламой - AdFox