Rock the Tsmok

Афіцыйны блог БК Цмокі-Мінск

Мядзведжы капкан для дракона

Tsmoki_logo 29 января 2014 в 11:08
Mv47rzskktw

У трэцім туры Еўрачэленджа «Цмокі» змагаліся з дацкім «Бакен Бэарс», які займае апошняе месца ў групе L. Зрэшты, нават нягледзячы на турнірную субардынацыю, гаспадары аказалі падапечным Кайрыса годны супраціў. Але ўсё ж не перашкодзілі ім атрымаць другую перамогу ў першым крузе і павялічыць тым самым шанцы на трапленне ў чвэрцьфінал

Яшчэ ў анонсе паядынку мы згадвалі пра недапушчальнасць шапказакідальніцкіх настрояў. Сапраўды, нягледзячы на статус аўтсайдэра матчу (і групы ў цэлым), «мядзведзі» здзівілі ўжо на старце. Напрыклад, праявілі зладжанасць у абарончых рэдутах. У прыватнасці, зонная абарона гаспадароў істотна ўскладніла жыццё нашым „вялікім“. Варта было Бэнсану і кампаніі атрымаць мяч паблізу ад кальца, як маментальна вынікала падстрахоўка з боку апанента. У выніку калі нашым волатам і ўдавалася адшукаць магчымасць для кідка, то ішоў ён з сур'ёзным супрацівам. Вядома, лепшы метад па ўскрыцці „зоны“ — хуткае перамяшчэнне мяча і кідкі з перыметра — шырока вядомы. Аднак як на злосць трохачковыя ў „драконаў“ не пайшлі. У прыватнасці, толькі ў першай чвэрці Харпер і кампанія выканалі 8 далёкіх спроб — і не трапілі ні разу.
 
У сваю чаргу датчане карысталіся кожнай асечкай візаві — і імкнуліся пераўтварыць у хуткі адрыў любы промах апанента. Дзякуючы рэактыўнасці Кэнэта Баркера нярэдка гэта ўдавалася. У выніку чаго большую частку стартавай 10-хвілінкі гаспадары ўпэўнена вялі ў ліку.


 
На шчасце, на кані яны прабылі нядоўга. „Траячка“ Міркавіча ў пачатку другой чвэрці азначала пералом, які ўключыў у сябе рывок 10:0. Больш за тое, пасля добрага адрэзку ў выкананні Харпера, а таксама траплення з фалом Трасцінецкага незадоўга да вялікага перапынку, госці і зусім вялі 9 ачкоў. Нажаль, утрымаць камфортную перавагу не ўдалося. У канцоўцы перыяду скандынавы ўмела выкарыстоўвалі прэсінг па ўсёй пляцоўцы, вымусілі „Цмокаў“ здзейсніць пару памылак і, як следства, скарацілі адставанне ўтрая.
 
Зрэшты, пасля антракту тая калізія хутка выветрылася з памяці. Слушная гульня ў абароне нашай каманды прывяла да таго, што ккд пазіцыйнага нападу гаспадароў імкліва рухаўся да нулявой адзнакі. Часцей за ўсё гульцы „Бакен-Бэарс“ беспаспяхова шукалі варыянты для нападу на працягу практычна ўсіх 24 секунд, пасля чаго вырашаліся на авантурныя і малаэфектыўныя спробы. Так, у іх усё яшчэ атрымлівалася набіраць ачкі з хуткіх адрываў, толькі вось рабіць гэта гэтак жа часта, як у першай чвэрці, ужо не ўдавалася. У выніку за першыя тры хвіліны трэцяй чвэрці датчане набралі толькі 2 ачкі — і неўзабаве лідарства гасцей зноў набліжалася да двухзначнай адзнакі. Але што самае галоўнае — пасля вялікага перапынку практычна не пакідала адчуванне таго, што „драконы“ непадзельна кантралююць ход суперніцтва. Усумніліся мы ў гэтым толькі аднойчы. На экватары перыяду два трохачковых запар ад Лаерке і Якабсэна скарацілі было дэфіцыт „мядзведзяў“ да "-4". Своечасова ўзяты Данальдасам Кайрыспм тайм-аўт пайшоў яго падапечным на карысць — і неўзабаве госці вярнулі страчанае.


 
У заключнай жа чвэрці гаспадары доўгі час не тое каб не падбіраліся да суперніка. Наадварот, адпусцілі яго далей. Пры гэтым нават моцныя бакі „датчан“ далі цечу. У прыватнасці, гаспадары далі волю Бэнсану, які толькі за палову перыяду настраляў 7 ачкоў — і адправіўся на адпачынак. Да таго моманту наша каманда вяла ўжо "+13". Здавалася б, на тым можна паставіць кропку і павіншаваць беларускі клуб з вікторыяй. Але не тут-то было. У застаўшыся час скандынаўскі клуб зноў прымусіў панервавацца мінчукоў. Чарговае пісьменнае выкарыстанне прэсінгу разам з парачкай своечасовых далёкіх трапленняў прывялі да таго, што за 41 секунду да сірэны „мядзведзі“ скарацілі адставанне ўсяго да 4 балаў! На шчасце, непрыемнага для нас працягу не было. «Цмокі» ўсё ж атрымалі другую перамогу ў трох матчах Топ-16 Еўрачэленджа — і тым самым павысілі шанцы на выхад у чвэрцьфінал.
 
Бакен-Бэарс — Цмокі-Мінск - 76:83 (18:12, 16:25, 16:23, 26:23)
Орхус. 28 студзеня
Бакен-Бэарс: Баркер (19), Лерке (12), Пэн (16 + 9 пад), Іверсэн (2), Крыстоферсэн (8 + 7 пад); Якабсэн (10), Саглерц (7), Аколіе (2 + 8 пад), Квіст (0), Ліндберг (0), Раўн (н.в.), Нільсэн (н.в.).
Цмокі-Мінск: Міркавіч (12), Харпер (7 + 8 пад + 4 пер), Коршук (0), Ульянка (10), Бэнсан (25); Трасцінецкі (8), Бразелтан (7), Лашкевіч (6), Лютыч (5), Хантэр (3 + 8 пад).

 

Фота: Алан Хогхольм

Ошибочка вышла? Выделите, пожалуйста, ее, нажмите Ctrl+Enter и срочно сообщите в редакцию

  • Код для вставки в блог
  • Опубликовать в Twitter

Комментарии 0


Футбол Беларусь
чемпионат Беларуси
БАТЭ
высшая лига
первая лига
вторая лига
дублеры
Кубок Беларуси
Сборные
сборная Беларуси
сборная Беларуси мол.
квалификация ЧМ-2014
Еврокубки
Лига чемпионов
Лига Европы
Европейские чемпионаты
премьер-лига Россия
премьер-лига Англия
примера Испания
бундеслига Германия
серия А Италия
премьер-лига Украина
Хоккей
Экстралига
КХЛ
Динамо Минск
НХЛ
ЧМ-2013
ЧМ-2014
сборная Беларуси
Баскетбол
Беларусь
сборная Беларуси
сборная Беларусь жен.
Единая лига ВТБ
НБА
Гандбол
Беларусь
сборная Беларуси
Лига чемпионов
Теннис
Виктория Азаренко
Биатлон
Дарья Домрачева
Прочие
Бокс
Велоспорт
Легкая атлетика
Формула-1
Фристайл
Сервисы
Матч-центр
Фото
Видео
Блоги
Конференции

© Goals.by, 2010-2017

Система управления рекламой - AdFox